Я прыду за табой у аўгусце

📖 Я прыду за табой у аўгусце

Дэтэктыў на трасянцы? Чаму б і не. Маладая аўтарка, філолаг па адукацыі Каміла Цень нарадзілася не ў Мінску, але менавіта Мінск яна абірае месцам дзеяння сваёй дэбютнай дэтэктыўнай аповесці “Я прыду за табой у аўгусце”. Ускраіна сталіцы, вечар, аўтобуснае кальцо… Звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна правярае “талончыкі”, а знаходзіць труп мужчыны. І хаця міліцыя не бачыць у здарэнні ніякага крыміналу, цікаўная і кемлівая супрацоўніца “Мінсктрансу” пачынае падазраваць, што ў гісторыі ўсё не так проста…

О книге

автор, издательство, серия
Издательство
Электронная книгарня
ISBN
978-985-7165-81-0
Год
2018